адкрыецца у арт-прасторы "Майстэрня" 6 кастрычнiка i будзе працаваць да 20 кастрычнiка
У рамках месяца фатаграфii ў Miнску: "СПАДЧЫНА 2016"
Выстава аналагавай фатаграфii "Мой родны кут" памяцi Сяргея Качаргiна
06.10-20.10.2016 Адкрыццё выставы 06.10 у 18:00.
Сяргей Качаргін – легендарная асоба ў беларускай фатаграфіі і рознабакова таленавіты чалавек. Ён пісаў карціны пэндзлем і алоўкам, быў разбяром па косці. Адзін з аўтараў кнігі «1200 фотаапаратаў з СССР». Сваімі рукамі ён вырабляў маноклі. Яго здымкі захоўваюцца ў фондах Музея фатаграфіі Ньепса ў Францыі. Спадар Сяргей быў цудоўным настаўнікам. З блізкіх яму па духу вучняў ён стварыў клуб «Спадчына». Ужо год, як яго няма з намі. Мы вырашылі ажыццявіць даўнюю мару Сяргея Качаргіна і зрабіць выставу плёначнай чорна-белай фатаграфіі. На жаль, не ўсіх сваіх вучняў ён змог навучыць плёначнай фатаграфіі: не хапіла часу і аысілкаў. Справу легендарнага фатографа падхапіў Уладзімір Суцягін – знакаміты плёначны фатограф, калега Сяргея Мікалаевіча. Спадар Уладзімір дапаможа ў складанні кампазіцыі. Выставу плануецца зрабіць традыцыйнай і прысвячаць яе памяці таленавітага і цудоўнага чалавека – Сяргея Качаргіна. Удзел у ёй змогуць браць не толькі ягоныя вучні, але і фатографы, якія займаюцца плёначнай ч/б фатаграфіяй.
Аўтары: Сяргей Качаргiн, Уладзiмiр Суцягiн, Уладзiмiр Пехцераў, Мiкалай Пяршай, Дзмiтрый Лагун, Яўген Гараўскi, Дар'я Данiльчанка, Наталля Пуцята, Алена Казлоўская, Iрына Дайнакова. Куратары: Уладзiмiр Суцягiн, Iрына Дайнакова.
Адрас: Арт-прастора "Майстэрня" Мiнск вул. Прытыцкага 10 (метро Пушкiнская) 11:00-19:00 (пн-пт), 15:00-19:00 (сб-нядз) Уваход вольны