Студия срочного фото по техническим причинам временно приостанавливает работу с 10 июля по 1 августа 2025 года
фотоцентр "Мир ФОТО" работает:
в будни (пн-пт): с 10 до 19 часов,
в субботу: с 10 до 18 часов,
перерыв: с 14 до 15 часов.
Воскресенье - выходной.
фотоцентр "Мир ФОТО" работает:
в будни (пн-пт): с 10 до 19 часов (9-19 фотоуслуги и магазин),
в выходные (сб-вс): с 10 до 18 часов,
технический перерыв: с 14:00 до 14:45
12 декабря 2018 года в 18.00 в Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» состоится открытие выставки «МУЗЕЙ ФОТОГРАФИИ» участников и друзей фотоклуба «МiНСК»
У кожнай справе спачатку трэба вывучаць азы, у фотамастацтве – гэта базавыя веды, апора для прафесіянала і платформа для творчасці фотамастака. Сапраўдны фотаздымак заўсёды нясе святло і зачараванне, нават калі прыходзіцца фатаграфаваць у прыцемку.
На экспазіцыі дэманструюцца лепшыя работы выпускнікоў фоташколы розных гадоў і розных па складанасці і напоўненасці курсаў, а таксама
іх настаўнікаў. Фотаздымкі, прадстаўленыя на выставе, былі створаны
як у працэсе навучання, так і ў выніку самастойнага пошуку.
Выстава “Спачатаку” не магла абмінуць такія жанры, як пейзаж
і партрэт. Увазе публікі прапануюцца папулярныя ў пачынаючых фотамастакоў усход сонца і змярканне, але колькі чароўнага можна ўбачыць
і ў звычайным пейзажы. Студыйны партрэт дэманструе не толькі прафесійны ўзровень работы са святлом, але і пошукі фатографаў у спасціжэнні ўнутранага свету асобы. Прадстаўлены і іншыя жанры фота: архітэктурны ландшафт, макраздымкі, рэпартаж і нацюрморт. Кожная работа прасякнута жаданнем паказаць прыгажосць акаляючага нас свету.
Сваім з’яўленнем фоташкола абавязана музею-галерэі “Свет Фота”
і аднайменнай фірме Віктара Суглоба. Першымі выкладчыкамі былі Віктар Суглоб, Сяргей Качаргін, Юрый Васільеў. Усе яны маюць за плячыма шматгадовы вопыт у мастацтве фота, з’яўляюцца членамі творчага саюза “Фотамастацтва”, народнага фотаклуба “Мінск”. Закладзены імі фундамент у першы курс “Асновы класічнага фоатаздымка” і стаў вызначальнай рысай фоташколы – сур’ёзнай базавай падрыхтоўкай у фотамастацтве.
Выстава будзе працаваць з 20 верасня па 13 кастрычніка 2012 года.
Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 - 26 - 12. Мы працуем: 11.00 – 19.00.
Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.
